Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Русіфікацыя працягваецца: упершыню ў гісторыі агітацыйныя матэрыялы міжнароднага фэстывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа" выдадзеныя толькі па-расейску

28.06.2006.

Увечары 28 чэрвеня ў Магілёве ўрачыста адкрываецца 14-ты міжнародны фэстываль духоўнай музыкі "Магутны Божа". Сёлетні фэстываль гарадзкія ўлады спалучылі з сьвяткаваньнем 65-х угодкаў абароны Магілёва і Днём незалежнасьці. Упершыню ў гісторыі агітацыйныя матэрыялы фэстывалю выдадзеныя толькі па-расейску, паведаміла Радыё Свабода.
У аргкамітэце не далі тлумачэньняў на гэты конт і наагул ухіліліся ад адказаў на пытаньні, зьвязаныя з правядзеньнем фэстывалю. Ва ўпраўленьні ідэалягічнай работы гарвыканкаму паведамілі, што гэтак адбылося праз недагляд. На пытаньне, ці прагучыць на фэстывалі гімн "Магутны Божа", пэўнага адказу не далі. Паводле рэгламенту, усе ўдзельнікі павінны яго ведаць на мове арыгіналу і сьпяваць у зводным хоры канцэртаў падчас адкрыцьця і закрыцьця фэстывалю.
Пераважная бальшыня гасьцей, канкурсантаў ды чальцоў журы  расейцы. Невялікая частка ўдзельнікаў з постсавецкай прасторы  з Малдовы ды Ўкраіны. У праграме ёсьць адзін калектыў з Польшчы і адзін з Нямеччыны. Затое ўпершыню ўдзельнічае калектыў старадаўняй музыкі ды танцу з Кітаю.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, сёлетняй гераіняй фэстывалю будзе народная артыстка Савецкага Саюзу Алена Абразцова. Колішнія заснавальнікі іранічна заўважаюць, што ўдзел гэтай артысткі ў фэстывалі лучыць яго з "Залатым шлягерам".
Нязьменным сымбалем фэстывалю застаецца прафэсар Віктар Роўда, які ўзначаліць журы конкурснай праграмы. Раней ён заўсёды дырыгаваў зводным хорам падчас выкананьня гімну "Магутны Божа".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования