Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Разгляд крымінальнай справы грамадзкай незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства" прызначаны на 20 ліпеня

29.06.2006.

Пакуль афіцыйнага абвяшчэньня яшчэ не было: дату суду паведаміла сакратарка судзьдзі Ясіновіча, які зараз знаходзіцца ў адпачынку.

Сваякі арыштаваных актывістаў "Партнёрства" Аляксандара Шалайкі, Міколы Астрэйкі, Эніры Браніцкай і Цімафея Дранчука, якія знаходзяцца пад арыштам з 21 лютага, лічаць, што менавіта перад судом ім мусяць зьмяніць меру стрыманьня. Бацька Цімафея Дранчука Валеры кажа: "Мы зараз выбіраем усе сродкі, каб абараніць нашых дзяцей. Абараніць  гэта значыць вызваліць іх з-пад варты да суда. Самы складаны пэрыяд. Сьледзтва скончана, знаёмства з матэрыяламі скончана. Я не разумею  чаго тут баяцца. Цімафей пад час нашага спатканьня сказаў: "Я не зьбіраюся хавацца, зьбягаць, уцякаць. Я хачу абараняць і даказваць сваю невінаватасьць у судзе! Калі я буду зьбягаць  гэта будзе азначаць прызнаньне маёй віны".
Цімафей Дранчук імкнецца зрабіць неабходныя працы для дыстанцыйнага навучаньня ў Эўрапэсйкім Гуманітарным Унівэрсытэце. Але цяпер, ва ўмовах сьпякоты, піша ён у лістах, пакутліва проста ляжаць  ня тое, што працаваць над кантрольнымі. Валеры паспрабаваў перадаць сыну ў камэру вэнтылятар: "Затэлефанаваў у адміністрацыю сьледчага ізалятара КДБ сёньня, запытаўся, ці магу я перадаць вэнтылятар Цімафею. Нехта Мікалай Васільевіч сказаў, што гэта вялікая раскоша. Маўляў, можа яшчэ і пральную машыну перадаць наступным разам?"
Дзякуючы Аляксандру Сакалову, загадчыку сьледчага ізалятару, дазвол на перадачу вэнтылятара Валеры Дранчук атрымаў.

Маці Эніры Браніцкай, спадарыня Віялета, днямі мела першае цягам 4-х месяцаў спатканьне з дачкой. Нядаўна Эніру перавялі са сьледчага ізалятару КДБ у турму на вуліцы Валадарскага. Спадарыня Віялета кажа, што вялікім выпрабаваньнем для Эніры зьявілася тое, што яна не паліць: "Сем чалавек у камеры паляць па пачаку цыгарэт на дзень. Яна выпрасіла ў іх 20 хвілін на дзень, калі яны не паляць  пакуль яна "качае" прэс. Падчас прагулкі яна робіць зарадку. А потым, у камэры, "качае" прэс. Запыталася ў яе: "А цягам дня ляжаць вам можна? Падём жа ж а 6 ранку". Кажа: гледзячы, якая зьмена аховы. Пры некаторых  можна. Пры некаторых  нельга".
Спадарыня Віялета кажа, што Эніра  моцная асоба і знаходзіць розныя сродкі падтрымаць моц духу нават у гэткіх умовах.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования