Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Пракуратура выклікала для размовы маці актывіста гарадзенскага Маладога Фронта

01.08.2006.

Сёння, 1 жніўня, намеснік пракурора Зельвенскага раёна праз тэлефон выклікаў для размовы маці стыпендыята праграмы ім Кастуся Каліноўскага Яўгена Скрабутана, актывіста гарадзенскага Маладога Фронта. Пра гэта паведаміла прэс-служба Хартыі97.

У 45гадовай жанчыны пракурор пытаўся, дзе жыве і вучыцца яе сын, калі будзе ў Зельве. Нагодай для размовы, патлумачыў пракурор, зяўляецца папера з Гродна, паводле якой Яўген быў раней прапісаны ў абласным цэнтры, а цяпер  у Зельве. Размова доўжылася каля 15 хвілінаў. Жанчына падпісала тлумачэнні пра тое, што Яўген вучыцца ў Польшчы, дахаты прыязжае нерэгулярна і ў бліжэйшы час прыехаць не плануе.

Яўген Скрабутан ў пачатку гэтага года быў выключаны з філалагічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта па палітычных матывах. Ёго выключалі ў 2004 годзе за палітычныя графіці, але тады студэнту ўдалося аднавіцца праз зварот у пракуратуру. Цяпер Яўген Скрабутан ізноў абскарджвае сваё выключэнне з Гарадзенскага універсітэту.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования