Баранавіцкую актывістку Валерыю Бандарэнку могуць выключыць з ліцэю
01.08.2006.
Моладзевая актывістка Валерыя Бандарэнка была выклікана сёньня, 1 жніўня, на размову ў Баранавіцкі ліцэй № 1. Як сказалі дзяўчыне, размова будзе тычыцца выключэньня яе з навучальнай установы.Валерыя была адной з затрыманых ў Дзень Салідарнасьці 16 ліпеня на плошчы Леніна ў Баранавічах. Нагадаем, сямёх чалавек тады даставілі ў пастарунак і чатыры гадзіны трымалі там. Усіх затрыманых зьнялі на відэа, зьнялі адбіткі пальцаў, аказвалі псыхалягічны ціск: пагражалі пасадзіць у камэру, стварыць праблемы на працы ў бацькоў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








