Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Артура Фінькевіча пазбаўляюць інфармацыі

07.08.2006.

Магілёўскім праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя папраўчай установы, дзе праз прымусовую працу на так званай "хіміі" адбывае пакараньне маладзёвы актывіст Артур Фінькевіч, забараніла юнаку карыстацца ноўтбукам. Напярэдадні такая забарона была накладзеная на карыстаньне радыёпрыймачом.
У абодвух выпадках адміністрацыя патрабуе ад Артура прадяўленьня дакумэнтаў на тэхнічныя апараты, якія б сьведчылі "пра законнасьць набыцьця". Прасьцей гаворачы, на ноўтбук і прымач (а таксама, калі б гаворка зайшла, напрыклад, аб лядоўні ці тэлевізары) утрыманцы папраўчай установы паводле яе правілаў павінны мець копіі чэкаў гандлёвых установаў і пашпарты гэтых прыладаў з адпаведнымі адзнакамі аб часе іх продажы.
Зразумела, што перададзеныя Артуру ягонымі паплечнікамі і сябрамі прымач і ноўтбук зусім ня новыя і ў гаспадароў іх, як выявілася, не захавалася ніякай гандлёвай дакумэнтацыі. Праваабаронцы ўпэўненыя, што ў адміністрацыі папраўчай ўстановы насамрэч ёсьць магчымасьць у кожным канкрэтным выпадку зьмякчаць альбо рабіць больш жорсткімі ў параўнаньні з фармальнымі патрабаваньнямі канкрэтныя ўмовы знаходжаньня ў спэцінтэрнаце асуджаных людзей. Да гэткіх умоваў належыць магчымасьць для асуджанага карыстацца ў адведзены ўнутраным распарадкам час такімі элемэнтарнымі цяпер здабыткамі тэхнікі як пераносны кампутар, радыёпрымач, мабільны тэлефон. Калі дадаць, што напярэдадні прадстаўнік адміністрацыі параіў Артуру не прыносіць у спэцінтэрнат такіх газэтаў як "Наша Ніва" і "Народная Воля", атрымліваецца, што адміністрацыя мае пэўны загад на жорсткае кантраляваньне актывіста.
Праваабаронцы рыхтуюць афіцыйны візыт ва ўстанову, каб на месцы азнаёміцца з умовамі ўтрыманьня асуджаных "на хімію" людзей, паведамляе www.belngo.info.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования