Гарадзкія ўлады Магілёва і Бабруйску таксама не далі дазволу сябрам апазіцыйных партыяў правесьці пікетаваньні і мітынг
26.09.2006.
Магілёўскія грамадзкія актывісты плануюць падаваць новую заяўку, а бабруйскія калегі гатовыя судзіцца з гарадзкімі ўладамі. Да гэтага часу не маюць адказу на заяўку аб правядзеньні мітынгу аршанскія актывісты.Магілёўскі гарвыканкам ня стаў разглядаць заявак на акцыі, спаслаўшыся на адсутнасьць поўнага пакунку дакумэнтаў — у прыватнасьці, дамоваў з камунальнымі, мэдычнымі і праваахоўнымі службамі.
У Бабруйску забарону на пікетаваньне мясцовыя ўлады аргумэнтавалі тым, што ўвесь пэрсанал праваахоўных органаў, камунальных і мэдычных службаў задзейнічаны ў падрыхтоўцы фэстывалю “Дажынкі 2006”. Цягам паўгоду бабруйскія сацыял-дэмакраты чатыры разы падавалі заяўкі на пікетаваньне, і чатыры разы ім адмаўлялі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








