Затрыманы дарадца Аляксандра Мілінкевіча
30.10.2006.
29 кастрычніка ў Горадні ў 13.50 быў затрыманы Андрэй Кусяльчук, дарадца Аляксандра Мілінкевіча. Вядома, што яго затрымалі, калі ён вёз у машыне «друкаваную прадукцыю». Паводле афіцыйнай вэрсіі, агучанай у РУУС, гэта газэта «Свабода». Кусельчука дапыталі, ягоную машыну агледзелі.Паводле інфармацыі “Нашай Нівы” ўчора ж міліцыянты маніліся ператрэсьці хату Юліі Коцкай, супрацоўніцы прэсавай групы А. Мілінкевіча. Аднак хата была замкнёная. Міліцыянты паведамілі суседзям, што нібыта быў сыгнал, што з дому вывозяць сьпірт. Пасьля гэтага міліцыянты наведалі маму Юліі. Аднак спадарыня адмовілася ехаць адмыкаць хату, пакуль няма санкцыі пракурора. Празь некалькі гадзінаў міліцыянты вярнуліся бяз санкцыі, але з новым падазрэньнем: нібыта ў хаце апроч сьпірту вырабляюць яшчэ і падробныя дакумэнты. Маці па-ранейшаму адмовілася адмыкаць хату.
Паводле словаў прэс-сакратара Мілінкевіча Паўла Мажэйкі, Кусяльчук знаходзіцца ў спэцпрымальніку-разьмеркавальніку. Яму інкрымінуюць артыкул 156 «Дробнае хуліганства». Суд адбудзецца сёньня, 30 кастрычніка.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








