Аляксандр Абрамовіч арыштаваны на 15 сутак за пікет ля адміністрацыі прэзідэнта
30.10.2006.
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Барысава Аляксандр Абрамовіч атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне пікету ў падтрымку палітычных вязьняў. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў судзе Ленінскага раёну Менску.26 кастрычніка насупраць галоўнага ўваходу ў будынак адміністрацыі ён разгарнуў плякат з партрэтам Аляксандра Казуліна і надпісам “Свабоду Казуліну і іншым палітвязьням”. Праз некалькі хвілінаў яго затрымала ахова будынку і людзі ў цывільным. У студзені Алесь Абрамовіч адбыў 7 сутак у турме на Акрэсьціна за тое, што выйшаў да прэзыдэнцкай адміністрацыі з плякатам “Выбары без дыктатара Лукашэнкі”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








