Царкву “Новае жыцьцё” расьпісалі чорнай фарбай
01.11.2006.
Сёньня ўначы невядомыя аблілі чорнай фарбай будынак менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё”, паведамляе Радыё Свабода. Пад цытатай зь Бібліі на фасадзе будынку хуліганы чорнай фарбай напісалі “Не – таталітарным сэктам”.Вернікі ў суботу спынілі галадоўку, якая доўжылася 23 дні, але акцыя пратэсту працягваецца. Вернікі патрабуюць, каб гарадзкія ўлады прызналі іх будынак культавым і далі ім магчымасьць ладзіць там набажэнствы. Яны дамагаюцца таксама перагляду закону аб свабодзе сумленьня, які ўшчамляе правы вернікаў-пратэстантаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








