Пратэстанты працягваюць змагацца
01.11.2006.
Хадайніцтва з просьбай прыпыніць выкананьне рашэньня Гаспадарчага суду г.Менска аб прымусовым выкупе будынка падала сёньня, 1 лістапада, юрыдычная служба царквы "Новае жыцьцё" у Касацыйную Калегію Вышэйшага Гаспадарчага Суду. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Хартыі’97.Такая просьба выказаная ў сувязі з разглядам Прэзідыўмам ВГС заявы царквы аб прызнаньні несапраўдным рашэньня Менгарвыканкама, па якім "Новае жыцьцё" было пазбаўленае зямлі і будынка. Нагадаем, разгляд справы ў касацыйнай інстанцыі Вышэйшага Гаспадарчага Суду аб прымусовым выкупе будынка царквы ў Менску па вул. Кавалёва, 72 адбудзецца 16 лістапада.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








