Хведаруку далі 3 сутак арышту, Сандрасу – штраф у 2 базавыя велічыні
02.11.2006.
Скончыўся суд над двума моладзевымі актывістамі Зьмітром Хведаруком і Глебам Сандрасам. Першаму судзьдзя Аляксей бычко прысудзіў 3 сутак арышту, другому – штаф у 2 базавыя велічыні. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў Глеб Сандрас па тэлефоне.Нагадаем, учора, 1 лістапада, падчас акцыі салідарнасьці з Зьмітром Дашкевічам на Кастрычніцкай плошчы ў Менску АМАПаўцамі былі затрыманыя 12 актывістаў. Пасьля таго, як супрацоўнікі міліцыі перапісалі іх пашпартныя дзадезныя, моладзь адпусьцілі.
На двух актывістаў (Зьмітра Хведарука і Глеба Сандраса), аднак, былі складзеныя пратаколы па арт. 156 (дробнае хуліганства).
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








