Няўрадавая арганізацыя са сьпецыяльным кансультацыйным статусам у ААН Міжнародная ліга правоў чалавека выказала глыбокую занепакоенасьць у сувязі з вынесеным 1 лістапада прысудам лідэру арганізацыі “Малады фронт” Зьмітру Дашкевічу
03.11.2006.
Па зьвкстках Радыё Свабоды, у лісьце, накіраваным на адрас Аляксандра Лукашэнкі, Ліга правоў чалавека расцэньвае выстаўленыя Дашкевічу абвінавачаньні як палітычна матываваныя. Зьвяртаючыся да кіраўніка Беларусі, Ліга заклікае яго забясьпечыць, каб усе беларускія грамадзяне мелі магчымасьць выражаць свае погляды бяз боязі апынуцца пад судовым перасьледам.Ліга правоў чалавека патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Зьмітра Дашкевіча і іншых беларускіх палітычных зьняволеных.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








