Міжнародны Хельсінскі камітэт заклікае адмяніць 'палітычныя' артыкулы
03.11.2006.
Міжнародны Хельсінскі камітэт (МХК) заклікае беларускія ўлады адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Аб гэтым паведамляецца ў заяве прэс-службы МХК."Дадзены артыкул, па якім быў асуджаны лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч, а таксама актывісты арганізацыі "Партнёрства", парушае Канстытуцыю Беларусі і права грамадзянаў на свабоду асацыяцый, – гаворыцца ў заяве. – Гэты артыкул дазваляе пераслед у судовым парадку сяброў незарэгістраваных арганізацый, нават калі яны не вядуць дзейнасць, накіраваную супраць дзяржавы або грамадскай бяспекі, а таксама не парушаюць грамадскі парадак або правы іншых грамадзянаў".
У сваёй заяве МХК рэзка асуджае судовы пераслед грамадскіх і палітычных актывістаў Беларусі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








