Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Справа аб прыпыненьні дзейнасьці БХК адноўленая

03.11.2006.

У Вярхоўным Судзе Беларусі аднавілі справу аб прыпыненьні дзейнасьці Беларускага Хэльсынскага камітэту, паведамляе Радыё Свабода. Праваабаронцы заяўляюць пра ціск беларускай дзяржавы на арганізацыі, якія бароняць людзей ад сваволі чыноўнікаў.

У Вярхоўным судзе Беларусі пацьвердзілі, што справа супраць Беларускага Хэльсынскага камітэту адноўленая.

Яшчэ ў чэрвені Мін’юст хадайнічаў аб прыпыненьні дзейнасьці БХК на той падставе, што арганізацыя не сплаціла 160 мільёнаў рублёў штрафаў і падаткаў з замежнай грашовай дапамогі. Аднак тады разгляд справы прыпынілі да разгляду скаргаў БХК. Праваабаронцы спрабавалі аспрэчыць, што яны мусяць выплаціць падаткі паводле праграмы ТАСІS. Галоўным аргумэнтам у спрэчцы было ранейшае абяцаньне ўраду не абкладаць падаткамі гэтую дапамогу Эўразьвязу грамадзкім арганізацыям.

У кастрычніку апошняя скарга БХК была адхіленая, і 1 лістапада Менскі гаспадарчы суд вырашыў сканфіскаваць маёмасьць БХК, а Вярхоўны Суд аднавіў разгляд пазову Мін’юсту аб прыпыненьні дзейнасьці арганізацыі. Выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак лічыць такое супадзеньне невыпадковым:

- З гэтага таксама можна ўбачыць, што гэта неяк рэжысуюць з адзінага цэнтру.

Міністэрства юстыцыі ў сваім пазове да БХК прасіла судзьдзяў прыпыніць дзейнасьць арганізацыі да 1 верасьня, але пакуль справа адкладалася, час прыпыненьня мінуў. На які тэрмін цяпер просяць чыноўнікі Мін’юсту прыпыніць дзейнасьць найбуйнейшай у Беларусі праваабарончай арганізацыі? Высьветліць гэта не ўдалося. Начальнік управы грамадзкіх арганізацыяў Мін’юсту Алег Сьліжэўскі адмовіўся падаваць зьвесткі, спаслаўшыся на парадак у міністэрстве:

- Прашу прабачэньня, я камэнтароў не даю без узгадненьня з прэс-службай. Альбо калі даручыць кіраўніцтва.

Толькі за два мінулыя гады з ініцыятывы Мін’юсту закрылі каля пяцідзесяці грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку некалькі праваабарончых: праваабарончы цэнтар “Вясна”, Прававую дапамогу насельніцтву, Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў ды іншыя.

Беларускія праваабаронцы кажуць ня проста пра ціск асобных чыноўнікаў, а пра каардынаваную палітыку на дзяржаўным узроўні. Гэтую думку падзяляе былая дэпутатка, а цяпер праваабаронца Людміла Гразнова:

- Яны аднаўляюць сыстэму, да якой прызвычаіліся, — аўтарытарную, таталітарную, калгасную. І ўсё падганяюць пад тыя схемы. У 1970-я гады ж не было ніякіх праваабарончых арганізацыяў, апазыцыйных партыяў.

Справу БХК будзе разглядаць судзьдзя Ігар Бабкоў. Папярэдняе пасяджэньне ён прызначыў на 13 лістапада.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования