Затрыманы магілёўскі апазыцыйны актывіст Рыгор Костусеў
03.11.2006.
Сёньня, 3 лістапада, каля 12-й гадзіны у Магілёве на падыходзе да вакзалу быў затрыманы старшыня Магілёўскай абласной суполкі партыі БНФ Рыгор Костусеў. Аб гэтым ПЦ “Вясна” паведаміў праваабаронца Барыс Бухель.Костусеў зьбіраўся ехаць ва Ўкраіну. Яго адвезьлі ў Ленінскі РАУС, дзе склалі пратакол па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Сёньня мае адбыцца суд.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








