Старшыню Магілёўскай суполкі Партыі БНФ Рыгора Костусева затрымалі за тое, што ён нібыта “мачыўся ў неналежным месцы”
03.11.2006.
Стала вядома, што Рыгора Костусева, старшыню Магілёўскай абласной суполкі Партыі БНФ, затрымалі сёньня а 9-й раніцы калі ён выйшаў са свайго дому ў Магілёве. Костусеў накіроўваўся на вакзал, адкуль меў намер ехаць ва Украіну.Аднак яго затрымалі і адвезьлі ў Ленінскі РАУС Магілёва, дзе склалі пратакол па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства). У паперы было запісана, што спадар Костусеў быў затрыманы за тое, што спрабаваў памачыцца ў неналежным месцы. Аб гэтым ПЦ “Вясна” паведаміў праваабаронца Барыс Бухель.
Сёньня апазыцыйнаму дзеячу мусяць вынесьці прысуд.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








