На Астравеччыне не зарэгістравалі ініцыятыўную групу сябра АГП Мікалая Уласевіча
14.11.2006.
Акруговая выбарчая камісія Астравецкай выбарчай акругі №47 па выбарах дэпутатаў у Гарадзенскі абласны савет не зарэгістравала ініцыятыўную групу грамадзка-палітычнага актывіста, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Патрыі Мікалая Уласевіча, які пражывае ў мястэчку Варняны.Фармальнай падставай для нерэгістрацыі стала нібыта парушэньне артыкулу 5 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. У афіцыйным лісьце, які атрымаў Мікалай Уласевіч, сказана: “поступило заявление о включении гражданина в список инициативной группы без его согласия, что является нарушением принципа свободного участия в выборах”. Хто з васьмі сябраў ініцыятыўнай групы Мікалая Уласевіча падаў такую заяву, у пастанове камісіі, старшынём якой ёсць Т. Субаткевіч, не паведамляецца.
Цяпер разам з калегамі па партыі Мікалай Уласевіч намераны абскарджваць пастанову камісіі і дамагацца рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








