Алесь Абрамовіч зноў патрабуе свабоду Казуліну
14.11.2006.
Актывісты з Барысава Алесь Абрамовіч і Генадзь Гаўрусёў выйшлі на плошчу Незалежнасьці Менску з плякатам “Свабоду Казуліну і палітвязьням!”З плякатам актывісты прастаялі ня больш хвіліны. Міліцыянт, які дзяжурыў на плошчы, падбег да актывістаў і забраў плякат. Хутка падышлі і службоўцы ў цывільным. Яны спыталі ў Алеся Абрамовіча і Генадзя Гаўрусева іх прозьвішчы, але не затрымалі актывістаў, паведамляе Радыё Свабода.
У кастрычніку Алесь Абрамовіч ужо выходзіў з падобным плякатам да будынку адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Карла Маркса. За тую акцыю актывіст быў пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








