Пінскія ўлады не захацелі сустракацца з прадстаўнікамі АБСЕ
18.11.2006.
Кіраўнік мінскага офіса гэтай арганізацыі Оке Петэрсан і дарадчык па пытаннях эканомікі, навакольнага асяроддзя і сувязях з грамадскасцю Вадзім Хартынг бралі ўдзел у Століне ў семінары, прысвечаным наступствам Чарнобыльскай аварыі. Пасля гэтага амбасадары АБСЕ прыехалі ў Пінск, спадзяючыся пагаварыць са старшынём гарвыканкаму.Дамовіцца пра сустрэчу па телефоне не ўдалося, тады Оке Петэрсан накіраваў у пінскі гарвыканкам афіцыйны ліст. Па невядомых прычынах, еўрапейскіх дыпламатаў чыноўнікі бачыць не захацелі.
“Я не разумею, чым выкліканы такія паводзіны пінскіх уладаў, у іншых гарадах яны ідуць на кантакт з прадстаўнікамі АБСЕ”, - сказаў амбасадар у размове з карэспандэнтам «Еўрапейскага радыё для Беларусі».
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








