Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Суд адхіліў скаргу Дзяржаўтаінспэкцыі на сябра БНФ Юрася Губарэвіча

21.11.2006.

Сёньня, 21 лістапада, Берасьцейскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу абласной Дзяржаўтаінспэкцыі. Дзеяньні міліцыянтаў, якія затрымалі й эвакуавалі аўтамабіль сябра Партыі БНФ Юрася Губарэвіча, прызналі незаконнымі.

Радыё Свабода паведамляла, што падчас прэзыдэнцкіх выбараў актывіст БНФ Юрась Губарэвіч кіраваў абласным штабам Аляксандара Мілінкевіча. За два дні да галасаваньня, 17 сакавіка, аўтамабіль Юрася Губарэвіча знаходзіўся на стаянцы адной са станцыяў тэх агляду ў Берасьці. Зь невядомых прычынаў міліцэйскі эвакуатар перавез аўтамабіль Юрася Губарэвіча на штрафную стаянку.

Актывіст лічыць, што цяпер міліцыянты павінны панесьці дысцыплінарную адказнасьць. А вось што даводзіць Радыё Свабода суразмоўца пра маральны бок справы:

- Толькі на першы погляд падаецца, што гэта нязначная справа. Але я лічу, што яна мае для нас вялікае значэньне. Сёньняшняе рашэньне сьведчыць, што мы можам дамагчыся праўды. І гэта мусіць быць урокам для тых, хто зьяўляецца непасрэдным выканаўцам злачынных загадаў улады.

Нагадаем, што кіраўнік берасьцейскай суполкі БНФ цяпер зьбірае подпісы выбарцаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага абласнога, Бярозаўскага раённага і Белаазёрскага гарадзкога саветаў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования