ААН прыняла рэзэлюцыю па Беларусі
23.11.2006.
Па ініцыятыве ЗША і краін Еўропы Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН прыняў рэзалюцыю “Палажэнне ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі”. У падтрымку рэзалюцыі выказаліся 70 дзяржаў, супраць – 31, уключаючы Расею і Кітай, устрымаліся 67 дэлегацый.Як паведамляе ІТАР-ТАСС, у дакуменце сцвярджаецца, што ў Беларусі пашыраецца практыка прыгнётаў і крымінальнага пераследу прадстаўнікоў апазіцыі, правабаронцаў, журналістаў і недзяржаўных арганізацый. Менск вінаваціцца ў невыкананні “міжнародных абязальніцтваў у дачыненні правядзення свабодных і справядлівых выбараў”. Да яго звяртаюцца з настойлівым заклікам “прывесці выбарчы працэс і заканадаўчую базу ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








