У Менску затрыманыя моладзевыя актывісты
24.11.2006.
Моладзевыя актывісты Аляксей Шыдлоўскі і Васіль Жакаў былі затрыманыя 23 лістапада ў цэнтры Менску. Актывісты расклейвалі налепкі “Джынс – за свабоду!”. Затрымлівалі іх супрацоўнікі міліцыі.Шыдлоўскага і Жакава адвезьлі ў Партызанскі РУУС сталіцы. Там быў складзены пратакол аб парушэньні Указу прэзыдэнта №31 “Аб добраўпарадкаваньні жыльлёвага фонду”. У актывістаў таксама канфіскавалі больш за 100 налепак.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








