Пасьля сітуацыі, якая склалася вакол Вікі Мароз, Беларусь больш не будзе адпраўляць дзяцей-сірот на аздараўленьне ў італьянскія сем'і
28.11.2006.
Пра гэта паведаміў у Менску міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, выступаючы перад дэпутатамі абедзьвух палат “парламента”: “Дзеці-сіроты, а іх каля чатырох тысяч, змогуць паехаць на аздараўленьне ў Італію толькі ў арганізаваныя месцы адпачынку, але не ў сем'і”. Ён растлумачыў, што такая пазіцыя выкліканая асцярогай, што “будзе правакавацца сітуацыя, як з Вікай Мароз”.Па словах міністра, дзеці, якія знаходзяцца ў інтэрнатах, будуць праводзіць калядныя і навагоднія святы “у нашых здраўніцах, сем'ях, па месцы знаходжаньня”. “Калі ў нас няма ўпэўненасьці, што дзіцяці вернем, ніколі не дамо дамовы, каб яно з'ехала”, – заявіў А.Радзькоў і дадаў, што сітуацыя з Вікай Мароз “была далёка не адзінай”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










