Галоўныя навіны
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)


У Магілёве 26 лістапада былі затрыманы ўдзельнікі семінару па пытаньнях гендэрнай праблематыкі, аштрафаваная грамадзянка Швецыі

28.11.2006.

26 лістапада ў Магілёве праходзіў семінар па пытаннях гендэрнай праблематыкі ў асяродках “трэцяга сектару”. Удзельнікі семінару, сярод якіх 18 грамадзян з еўрапейскіх краін (Швецыі, Літвы і Ўкраіны) і 10 магілёўскіх партнёраў па грамадскай працы былі затрыманы і дастаўлены ў Ленінскі райаддзел міліцыі “для высвятлення асобаў”.

Усе ўдзельнікі семінару, які толькі паспеў пачацца і быў перарваны, адзначаюць пэўную паслядоўнасць у тым, што адбылося нядзельным днём.

Спачатку без папярэдняй дамовы і, адпаведна, атрымання дазволу на сваю прысутнасць, у аўдыторыю прадпрыемства “Тэхнапарк”, дзе ладзіўся семінар, увайшлі тры чалавекі ў фірмовых камізэльках з выявай лагатыпу “БТ”, трымаючы ў руках відэакамеру і мікрафон.

Адзін з іх паказаў пасведчанне на імя ўласнага карэспандэнта “Першага тэлеканала” па Магілёўскай вобласці Уладзіміра Сёмкіна, а таксама - пісьмовы дазвол ад адміністрацыі “Тэхнапарку” на правядзенне ў будынку тэлевізійных здымкаў. Тэлеаператар, не губляючы часу, пачаў здымаць прысутных, а журналіст з мікрафонам наблізіўся да адной з удзельніц - Марыі Свэнсан, беспамылкова вылічыўшы яе як галоўную дзеючую асобу. Яна адказала на ягонае пытанне аб тым, што тут адбываецца, і тэлегрупа хутка сышла.

Практычна адразу пасля гэтага ў аўдыторыю ўвайшлі двое людзей у цывільным, якія назваліся афіцэрамі Ленінскага раённага аддзела службы міграцыі і прапанавалі “усім праследаваць за імі”.

Магілёўскія актывісты ГА “Грамадзянскі форум” - арганізатарамі семінару, былі адпушчаныя з пастарунку без наступстваў. А вось замежную ўдзельніцу шведку Марыю Свэнсан міліцыя аштрафавала на 300 тысяч рублёў “за неадпаведнасць мэце знаходжання ў краіне” на той падставе, што яна прыехала ў Беларусь па турыстычнай візе.

Магілёўскія праваабаронцы і сябры БАЖ у сувязі з апошнім здарэннем падкрэсліваюць той факт, што за апошнія два тыдні ў Магілёве гэта ўжо другі выпадак, калі на грамадскія сустрэчы з удзелам замежных грамадзян без папярэдняй дамоўленасці і запрашэння “наносяць візіты” журналісты дзяржаўнага тэлебачання, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования