Супрацоўнікі Мазырскага гарвыканкаму не маюць часу для завярэньня подпісаў дэмакратычных кандыдатаў
28.11.2006.
Як стала вядома ПЦ "Вясна", на працягу трох дзён Сяргей Бялоў, сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Кора, які жадае балатавацца ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета па Прыпяцкой выбарчай акрузе №42 г. Мазыра ня мог заверыць подпісаў у намеснікаў старшыні гарвыканкама.Прычына – іх вялікая занятасць і адсутнасць на сваіх працоўных месцах.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








