Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


Еўразвяз занепакоены станам здароўя Аляксандра Казуліна

28.11.2006.

Экс-кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Аляксандр Казулін галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі 40 дзён. Занепакоенасць станам яго здароўя выказаў Еўрапейскі Звяз, паведаміла прэс-служба Хартыі-97. Аб гэтым гаворыцца ў заяве ўрада Фінляндыі (краіны-старшыні ЕЗ), распаўсюджанай прэс-службай Еўразвяза. У дакуменце падкрэсліваецца, што беларускія ўлады “нясуць поўную адказнасць за забеспячэнне належнага медыцынскага дагляду за А.Казуліным”. Урад Фінляндыі таксама выказвае занепакоенасць тым фактам, што сваякам Казуліна, яго адвакату і амбасадару Нямеччыны ў Беларусі было адмоўлена ў сустрэчы са зняволеным палітыкам. “ЕЗ неаднаразова заклікаў беларускія ўлады вызваліць Казуліна і іншых палітычных зняволеных”, – гаворыцца ў заяве. Да заявы Еўразвяза далучыліся Украіна і Малдова.

Нагадаем, 27 лістапада жонка Аляксандра Казуліна звярнулася да сусветнай супольнасці з просьбай выратаваць яе мужа ад гібелі ў выніку галадоўкі.

“Сёння ад кожнага з вас залежыць жыццё майго мужа , – гаворыцца ў звароце Ірыны Казулінай. – Ужо 39-ы дзень (сёння – 40-ы дзень – заўв. Хартыі) ён трымае галадоўку пратэсту супраць існуючага дыктатарскага рэжыму нелегетымнага прэзідэнта А.Лукашэнкі. За свае палітычныя перакананні А.Казулін асуджаны на пяць з паловай гадоў зняволення. У краіне – зацяжны канстытуцыйны крызіс. Сітуацыя з правамі чалавека крытычная. Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН па ініцыятыве ЗША, Канады і Еўразвяза прыняў рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Я вельмі ўдзячная за гэты крок наперад. Мой муж упэўнены, што толькі Рада Бяспекі ААН можа паўплываць на змену сітуацыі ў краіне. Беларусь з`яўляецца паўнапраўным сябрам ААН і абавязаная лічыцца з рашэннем Рады Бяспекі ААН. Таму А.Казулін звяртаецца з просьбай, каб хоць адна з краінаў “вялікай васьмёркі” выйшла з прапановай пастаноўкі пытання па Беларусі на Радзе Бяспекі ААН. Сёння я заклікаю з адчайнай просьбай зрабіць усё, што ад вас залежыць. Інакш мой муж, які адважыўся супрацьстаяць дыктатарскаму рэжыму, можа загінуць!”

Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка, ён выказвае пратэст супраць пазапраўнага, па яго меркаванні, знаходжання ва ўладзе А.Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН.

За 8 месяцаў зняволення палітвязень страціў 30 кілаграмаў вагі і знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Палітык заяўляе, што не спыніць галадоўку, пакуль не будзе выканана асноўная яго ўмова – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования