АМАП разагнаў акцыю апазыцыі ў Менску
29.11.2006.
Супрацоўнікі АМАПу не дазволілі мінакам выйсьці ўчора на Кастрычніцкую плошчу Менску з партрэтамі беларускіх палітзняволеных. Плошча была ачэпленая міліцыяй і АМАПам. Калі ж беларусы паспрабавалі стаць каля рэстарана “Макдональдс” на праспекце Ф. Скарыны (Незалежнасьці), іх груба адцясьцілі і адтуль.Нагадаем, што ўдзельнікі акцыі мелі намер звярнуць увагу кіраўнікоў дзяржаваў краін СНД, якія ўчора засядалі на саміце ў Менску, на парушэньне ў Беларусі правоў чалавека, зьнікненьне лідэраў апазіцыі і на палітычных зняволеных у турмах, - паведамляе www.charter97.org.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









