Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Першы дзень датэрміновага галасаваньня: у Горадні “плякатная вайна”, - рэпартаж Радыё Свабода з выбарчага ўчастку ў Горадні

09.01.2007.

У Горадні ў першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарчых участках нешматлюдна, пераважна прыходзяць пэнсіянэры. Апазыцыйныя кандыдаты патрабуюць у сябраў выбарчых камісій, каб ім забясьпечылі роўныя ўмовы з праўладнымі кандыдатамі.

Я пабываў сёньня на некалькіх выбарчых участках Горадні. Практычна ўсюды дзяжураць некалькі сябраў камісіі, абавязкова ёсьць адзін назіральнік і міліцыят. Пытаюся ў назіральніцы, хто прыходзіць галасаваць:

Назіральніца: “Пэнсіянэры прыходзяць. Моладзь, відаць, на працы, на вучобе. Магчыма, падвечар прыйдуць”.

Цікаўлюся ў спадара Юльяна, які толькі што прагаласаваў, чаму ён прыйшоў на датэрміновае галасаваньне:

Спадар Юльян: “У суботу хачу на дачу паехаць. А на выбары грошы выдаткоўваюцца. Не пайсьці на выбары – неразумна: грошы прападуць”.

Пытаюся, ці даводзілася калі-небудзь спадару Юльяну зьвяртацца па дапамогу да сваіх дэпутатаў:

Спадар Юльян: “Жыцьцё выдатнае, нармальнае. Чаго мне хадзіць? За мяне думаюць абраныя дэпутаты”.

А вось сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдат у дэпутаты Гарадзенскіх гарадзкога й абласнога саветаў Юры Істомін цьвердзіць, што ўлады вядуць з апазыцыйнымі кандыдатамі “плякатную вайну”:

Істомін: “На гэтым этапе вядзецца так званая “плякатная вайна”: мы разьвешваем плякаты з маім фота й лёзунгамі ў адведзеных месцах, але яны вісяць ня болей за 2--3 гадзіны. Тым жа часам улёткі праўладных кандыдатаў не зьнікаюць”.

Сёньня Юры Істомін намераны зьвярнуцца ў пракуратуру са скаргай на старшыню аднаго з выбарчых участкаў. У школе, дзе знаходзіцца адзін з участкаў, вывесілі агітацыйныя матэрыялы толькі праўладных кандыдатаў, а ягоных матэрыялаў на стэндзе няма. Спадар Істомін спрабаваў давесьці старшыні камісіі, што гэта -- парушэньне закону, аднак нічога не дамогся.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования