Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


ТБМ цягам двух гадоў спрабуе дамагчыся, каб Правілы дарожнага руху былі надрукаваныя і выдадзеныя па-беларуску

09.01.2007.

З гэтай ініцыятывай ТБМаўцы пааббівалі шмат чыноўніцкіх кабінэтаў, паведаміў сайт "Нашай Нівы".

Нарэшце, на гэтым тыдні Міністэрства юстыцыі пастанавіла ў афіцыйным адказе ТБМ, што пераклад мусіць зьдзейсьніць Міністэрства ўнутраных справаў, а ўжо потым надрукаваць Правілы мае Міністэрства транспарту.

Правілаў дарожнага руху на беларускай мове ніколі не існавала, ні за Савецкім часам, ні ў незалежныя часы. Цяпер, па словах старшыні ТБМ Алега Трусава, насьпела патрэба ў такім выданьні. Трусаў кажа, што МУС мае багата кадраў, каб зрабіць такі пераклад, але ТБМ гатовая аказваць міністэрству любую дапамогу.

«Калі МУС усё ж адмовіцца перакладаць Правілы дарожнага руху, то мы маем распачаць збор подпісаў». – сказаў Трусаў. Раней стараньнямі ТБМ у аўташколах жадаючым пачалі выдаваць пасьведчаньне кіроўцы на беларускай мове.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования