Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да кіраўніка Гродзенскага аддзяленьня Саюза палякаў на Беларусі Мечыслава Яскевіча перададзены ў суд
10.01.2007.
Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў сябра арганізацыі Андрэй Пачобут. Нагадаем, сп. Яскевіч абвінавачваецца ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага крымінальным артыкулам — хуліганства. 5 лістапада мінулага года позна вечарам Яскевіч быў затрыманы міліцыянтамі на тралейбусным прыпынку. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў сьцвярджалі, што ён нібыта быў ініцыятарам бойкі. Яскевіча зьмясцілі ў сьледчы ізалятар, у дачыненьні да яго распачалі крымінальную справу. 7 лістапада актывіста СПБ выпусьцілі на волю з абавязкам зьяўляцца на допыты ў якасьці падазронага.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








