На лідэра АГП Анатоля Лябедзьку складзены адміністратыўны пратакол па арт.172 за распаўсюд друкаванай прадукцыі, зьмест якой ськіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, а таксама законным інтарэсам грамадзянаў
10.01.2007.
10 студзеня каля Камароўскага рынку быў затрыманы кандыдат у дэпутаты па Машэраўскай выбарчай акрузе ў Мінскі гарсавет, лідэр АГП Анатоль Лябедзька. У пастарунку міліцыянты склалі пратакол аб парушэньні ім арт. 172 КаАП, пасьля чаго быў вызвалены. Справу будзе разглядаць адміністратыўная камісія."Пратокол складзены за тое, што я распаўсюджваў праграму рэгіянальнага разьвіцьця, распрацаваную Аб'яднанай грамадзянскай партыяй. У прынцыпе, гэтая праграма ніяк не можа быць накіравана на прычыненьне якой-небудзь шкоды", - зазначыў Анатоль Лябедзька БелаПАН.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








