Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Улады Беларусі сарвалі правядзеньне выставы дзіцячых малюнкаў з віленскай школы мастацтваў, якая планавалася ў беларускай сталіцы

12.01.2007.

Як паведаміла “Польскае радыё”, на афіцыйнае запрашэньне адной з менскіх школаў у беларускую сталіцу накіраваліся навучэнцы Віленскай школы мастацтваў на чале з дырэктарам Рамуальдасам Карпавічусам. Усе неабходныя для падарожжа дакумэнты былі ўпарадку. На кантрольна-прапускным пункце "Каменны Лог" неабходна было прадставіць пячаткі аб увозе дзіцячых малюнкаў на тэрыторыю Беларусі. Без усялякіх тлумачэньняў працаўнікі памежнай службы Беларусі адмовіліся праводзіць афармленьне дзіцячых малюнкаў. Яны патрабавалі ад дырэктара пакінуць транспарт і вучняў, а самому вярнуцца ў Вільню. Аўтамабіль з малюнкамі можна было забраць толькі на наступны дзень.

Калі група вярнулася на мяжу ў вызначаны памежнікамі тэрмін, пачалі адбывацца незразумелыя рэчы. Кожнаму няпоўнагадоваму падлетку неабходна было ў пісьмовай форме паведаміць пра мэту наведваньня Беларусі. У выніку відавочных нетактоўных дзеяньняў памежнікаў Беларусі, было прынята рашэньне вярнуцца ў Летуву. Але гэта можна было зрабіць толькі пасьля аплаты штрафу за гэтак званы прастой і ахову транспарту памерамі 150 эўра.

Дырэктар кажа, што ніколі раней не паверыў бы, што ў дзіцячых малюнках можна шукаць вялікую палітыку. Склалася ўражаньне, што беларускія ўлады сьвядома ізалююць кантакты паміж дзяцьмі краінаў-суседак. Дырэктар зьвярнуўся ў Амбсадару РБ па тлумачэньні. Адказу пакуль няма.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования