Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Супраць актывіста АГП у Гомелі распачатая справа за “антыканстытуцыйныя” ўлёткі

12.01.2007.

11 студзеня ў Гомелі людзі ў цывільным разам з АМОНам затрымалі грамадзкага актывіста Аляксандра Каротчанку. На аўтамашыне ён перавозіў некалькі тысячаў улётак намесьніка старшыні абласной арганізацыі Аб‘яднанай грамадзянскай партыі Уладзімера Кацоры са зваротам да выбарцаў: “Кожны з нас ўжо заўтра будзе гатовы сказаць: “Хопіць”!

Спадара Каротчанку разам з легкавіком завезьлі ў 2-е аддзяленьне Чыгуначнага райаддзелу ўнутраных спраў.

Пасьля канфіскацыі ўлётак міліцыя зрабіла ператрус на кватэры Аляксандра Каротчанкі. Дазвол на ператрус даў пракурор Чыгуначнага раёну.

З асабістага кампутара спадара Каротчанкі міліцыянты забралі вінчэстэр. Актывіста абвінавачваюць у распаўсюдзе ўлётак “антыканстытуцыйнага характару”.

Сам Уладзімер Кацора, чые ўлёткі перавозіў актывіст, патлумачыў, што ня мог зьвярнуцца да выбарцаў іншым чынам:

Кацора: “Мяне не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты аблсавету. Я быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Карняенкі, але і яму не далі правесьці сустрэчы ні ў форме мітынгу, ні ў зале. Мяне, як давераную асобу, некалькі разоў затрымлівалі. Я ня мог патрапіць ні на адну сустрэчу, якая праводзілася. Арганізоўваць сустрэчы перашкаджалі. Таму я вырашыў наўпрост зьвярнуцца да выбарцаў і раздрукаваў такія ўлёткі”.

Ніякага антыканстутыцыйнага зьместу ў сваіх улётках да выбарцаў спадар Кацора ня бачыць: “Я прыводжу выказваньні Лукашэнкі аб тым, што ён сфальшаваў прэзыдэнцкія выбары, казаў, будучы ў Лоеве: “Калі вы не захочаце, каб я быў прэзыдэнтам, скажыце: “Хопіць!” Я даўно ўжо сказаў сваё “Хопіць”! Тысячы людзей таксама сказалі. А вы, выбарцы, самі вырашайце, ісьці на гэтыя так званыя выбары, ці не ісьці. Калі ня пойдзеце, гэта будзе вашае “Хопіць”! гэтай уладзе. Калі вы ня можаце не пайсьці, бо ў вас на працы ўчыняецца ўціск, ідзіце і выкрасьліце таго адзінага кандыдата, які ў вас у бюлетэні застаўся”.

Міліцыя распачала супраць Уладзімера Кацоры адміністрацыйную справу, паведаміла Радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования