Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У прыватным сектары Віцебску Тарны пасёлак пенсіянераў пачалі вазіць на датэрміновае галасаваньне на аўтобусе

12.01.2007.

Хоць да выбарчых участкаў не далей, чым да крамаў, куды пэнсіянэры ходзяць кожны дзень за пакупкамі, улады вырашылі не рызыкаваць і як мага хутчэй забясьпечыць безальтэрнатыўным выбарам гарантаваны вынік, бо ўсялякае можа здарыцца.

Але ня кожны паддаецца прымусу. Напрыклад, у падтрымку цяперашняй дэпутаткі віцебскага гарсавету Вольгі Карач, якой нахабна адмовілі ў рэгістрацыі, выбарцы сабралі ўжо больш за тры тысячы подпісаў. У заяве, пад якой зьбіраюцца подпісы, у прыватнасьці гаворыцца: „У нашай акрузе зарэгістраваны толькі адзін кандыдат ад улады (па сутнасьці — прызначаны быць нашым дэпутатам), нас пазбавілі права абіраць...”. Таму жыхары выбарчай акругі і адмаўляюцца ісьці на выбары.

— Канешне, сама ідэя ня ісьці на выбары нарадзілася ў грамадзян нездарма, — сказала Карач. — Па-першае, у пераважнай колькасьці акругаў у віцебскі гарадзкі савет 25 скліканьня зарэгістраваны толькі адзін кандыдат — гэта азначае, што выбары праходзяць на безальтэрнатыўнай аснове. Па-другое, усе кандыдаты, як ні дзіўна, займаюць кіруючыя пасады. І іх сярэдні даход за мінулы год дасягае 1,5-2 млн. беларускіх рублёў. Гэта ў тры разы вышэй за сярэднестатыстычны заробак беларуса. Таму атрымалася: бедныя людзі абіраюць заможных начальнікаў. Людзі вельмі абураныя вяртаньнем да савецкай сыстэмы, калі было адно права — галасаваць „за”. І не было выбару, і, у прынцыпе, дэпутаты прызначаліся. Зараз тое ж самае. І зараз атрымоўваецца, што мы вярнуліся ў далёкія-далёкія савецкія часы...

Ня кожнага можна прымусіць пайсьці супраць сумленьня, пра што і сьведчаць подпісы паловы выбарцаў Індустрыяльнай акругі № 15 гораду Віцебску, паведаміла Радыё Рацыя.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования