Максім Губарэвіч з Гародні засуджаны да 4-ых сутак арышту
12.01.2007.
Максім Губарэвіч, актывіст выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага гарадзкога савету Сяргея Антусевіча, засуджаны сёньня судом Ленінскага раёну Гародні да 4-х сутак адміністрацыйнага арышту. Максім Губарэвіч быў затрыманы 11 студзеня супрацоўнікамі міліцыі Генадзем Казлоўскім і Юрыем Рагачэўскім а палове пятай вечара каля школы № 11, у якой знаходзіцца выбарчы ўчастак. Сябра партыі БНФ Губарэвіч ажыцьцяўляў там назіраньне за хадой галасаваньня. Паводле сьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі ён нібыта нецэнзурна лаяўся на вуліцы і паводзіў сябе нахабна. Суддзя Зінаіда Барцэвіч засудзіла грамадзка-палітычнага актывіста паводле стандартнага артыкулу 156 за хуліганства. Нагадаем, што пад час выбарчай кампаніі мінулай вясной Максіма Губарэвіча ужо двойчы засуджвалі да адміністрацыйнага арышту.
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








