У Гародні затрыманы Андрэй Фамін, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты
12.01.2007.
12 студзеня ў Гародні быў затрыманы яшчэ адзін моладзевы актывіст – Андрэй Фамін, які зьяўляецца сябрам выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага гарсавету, сябра партыі БНФ Валеры Кісяля. Яго затрымалі на прыпынку грамадзкага транспарту на вул. Горкага, дзе ён нібыта “спраўляў натуральныя патрэбы”. У Ленінскім аддзяленьні міліцыі на хлопца склалі пратакол за дробнае хуліганства.
Мяркуючы па ўсім, гэта не апошняе затрыманьне ўдзельнікаў выбарчай кампаніі ад дэмакратычных партый. Каля пад’ездаў, дзе пражываюць некаторыя лідэры, час ад часу зьяўляюцца міліцэйскія машыны.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








