Рэпрэсіі супраць рэгіянальных актывістаў працягваюцца:Сяргей Гумінскі з Воршы пакараны арыштам
12.01.2007.
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што моладзевы актывіст з Воршы Гумінскі Сяргей, сёньня, 12 студзеня, аршанскім судом асуджаны на 3-е сутак арышту.
Нагадаем, што некалькі дзён таму ён быў жорстка зьбіты супрацоўнікамі міліцыі за прынцыповае карыстаньне беларускай мовай, пасьля чаго зьвярнуўся са скаргаю ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі.
Сёньня ён зноўку быў выкліканы ў міліцыю, дзе на яго склалі пратакол па артыкулах 156 і 166 адміністратыўнага Кодэксу. У знак пратэсту С.Гумінскі абвясьціў галадоўку.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








