Суд Ленінскага раёна Гародні пакараў арыштам на пяць сутак Андрэя Фаміна
13.01.2007.
12 студзеня ў Ленінскім раённым судзе Гародні разглядалася адміністратыўная справа, складзеная на давераную асобу кандыдата ў дэпутаты сябра Партыі БНФ Валерыя Кісяля Андрэя Фаміна. Актывіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве, сьведкамі на судовым паседжаньні былі самі міліцыянты. Андрэй Фамін пакараны пяцьцю суткамі арышту.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








