Сябра БНФ Аляксандар Рамановіч, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага абласнога савету, пакараны судом у Пінску на 5 сутак адміністратыўнага арышту
13.01.2007.
Раніцай 12 студзеня ў Пінску людзі ў камуфляжнай вопратцы затрымалі кандыдата ў дэпутаты ад БНФ Аляксандра Рамановіча. Толькі праз некалькі гадзінаў ягоная маці даведалася, што сын знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. У гэты дзень пінчукі чакалі прыезда Александра Мілінкевіча, даверанай асобы Аляксандра Рамановіча на сустрэчу з жыхарамі і выбаршчыкамі.Суд над актывістам выбарчай кампаніі прайшоў увечары 12 студзеня, кандыдата ў дэпутаты абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі адміністратыўным арыштам на 5 сутак. Нягледзячы на гэтыя абставіны, сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з пінскімі выбаршчыкамі ўсё ж адбылася.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








