Сябра Моладзі БНФ Наста Александровіч знаходзіцца на Акрэсьціна ў чаканьні суду
13.01.2007.
Анастасія Александровіч знаходзілася дома са сваёй маці, калі ў дзьверы пазванілі. Голас мужчыны з дамафона прадставіўся ўчастковым і папрасіў адчыніць дзьверы. Калі маці дзяўчыны выканала прозьбу "участковага", у кватэру ўварваліся двое мужчын у чорнай вопратцы. Яны перарэзалі дрот хатняга тэлефона і забралі Насту ў машыну. Машына накіравалася ў Фрунзенскі РУУС, дзе актывістка правяла дзьве з паловаю гадзінаў. Насту абвінавацілі ў дробным хулінанстве паводле 156 артыкулу Адміністратыўнага кодэксу і даставілі ў сьпецпрымальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Суд прызначаны на15 студзеня, паведаміла прсэ-служба Партыі БНФ.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








