Першамайскі райсуд арыштаваў віцебскага апазіцыянера Барыс Хамайда на 4 сутак
13.01.2007.
Затрыманага 11 студзеня Барыса Хамайду даставілі ў Першамайскі раённы суд, дзе міліцыянты засьведчылі, што ён абражаў іх у адказ на законнае патрабаваньне паказаць дакументы. Судзьдзя Галіна Блахіна пакарала апазіцыянера адміністратыўным арыштам тэрмінам на чацьвёра сутак "за дробнае хуліганства".Свой арышт Барыс Хамайда зьвязвае з правядзеньнем мясцовых выбараў, бо на волю ён выйдзе толькі 15-га студзеня.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








