Суд над Алесем Калітой адбудзецца ў Савецкім судзе, над Настай Александровіч у Фрунзенскім, сябра АГП Андрэя Дзмітрыева будуць судзіць у Партызанскім судзе г. Мінска. Актывістам пагражае арышт.
15.01.2007.
Нагадаем, што актывісты Моладзі БНФ Алесь Каліта і Наста Александровіч былі затырманыя ў пятніцу, напярэдадні выбараў. Да дому Насты Александровіч прыйшлі супрацоўнікі КДБ і міліцыя. Разам з Н. Александровіч быў затрыманы А. Каліта, які спрабаваў разабрацца ў чым вінавацяць дзяўчыну.Сябра АГП Андрэй Дзмітрыеў быў у пятніцу выкрадзены людзьмі ў цывільным у цэнтры Мінску. Да суда ён знаходзіўся ў СПР на вул. Акрэсціна.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








