Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Каардынатар Моладзі БНФ Алесь Каліта арыштаваны Савецкім судом Менску на 7 сутак

15.01.2007.

Моладзевы лідэр Алесь Каліта быў затрыманы 12 студзеня па адрасу Мележа, 4, калі прыехаў на таксоўцы ў калегію адвакатаў, каб заключыць пагадненьне з адвакатам у сувязі з Настай Александровіч, у кватэру якой у той момант уварваліся міліцыянты.

На ганку Савецкай адвакатуры з УАЗіка зялёнага колеру выйшлі невядомыя асобы ў цывільным і пачалі затрымліваць Алеся Каліту. Паколькі асобы не прадставіліся, Алесь хацеў забегчы ў апорны пункт міліцыі, які знаходзіцца побач, за дапамогай, але адзін з невядомых ударам нагі паваліў яго на зямлю, з машыны выскачылі яшчэ двое і ўжо ўчатырох яны пачалі зьбіваць Алеся. Пасьля асобы ў цывільным запіхнулі яго ў машыну, дзе зьбівалі яшчэ і дубінкай, прывезьлі ў Савецкі РУУС, дзе прымацавалі кайданкамі да стула. У машыне Алесь  Каліта страціў прытомнасьць і запатрабаваў у аддзяленьні, каб выклікалі “хуткую дапамогу”, - яна адвезла яго ў 9 клініку, дзе быў пастаўлены дыягназ: ушыбы мяккіх тканак галавы, грудной клеткі і голені, пра што выдадзена адмысловая даведка.

Варта адзначыць, што знаходзячыся ў міліцэйскай машыне, актывіст чуў, як па рацыі адзін з міліцыянтаў паведаміў аб затрыманьні Алеся Каліты са сьпіса № 2. З гэтага можна зрабіць высновы, што супрацоўнікі ПМСП працавалі па нейкіх сьпісах.

Супрацоўнікі ПМСП Лабкоўскі і Шапарэнка, якія затрымлівалі Алеся Каліту, склалі на яго пратакол па арт. 156 КаАП за дробнае хуліганства, яны ж выступалі сьведкамі ў судзе. У пратаколе затрыманьня адзначана, што супрацоўнікі Палка міліцыі сьпецыяльнага прызначэньня ахоўвалі грамадзкі парадак і прыехалі па паведамленьню нібыта нейкай жанчыны, па словах якой моладзь нецэнзурна выказваецца ў грамадзкім месцы. На тым месцы аказаўся Алесь Каліта, які паводзіў нахабна сябе паводзіў, нецэнзурна лаяўся на мінакоў і г.д. У рапартах міліцыянтаў адзначана, што фізічнай сілы пры затрыманьні яны не ўжывалі, што, паказаўшы пасьведчаньні, яны ветліва папрасілі спыніць супрацьпраўную дзейнасьць, аднак Каліта паходзіў на п’янага і на заўвагі не рэагаваў.

15 студзеня ў судзе Савецкага раёну адміністратыўную справу ў дачыненьні да моладзевага лідэра Алеся Каліты разглядала судзьдзя Савасьцьян, яна прызнала яго вінаватым ў парушэньні 156 арт.Адміністратыўнага кодэкса і вынесла пастанову аб адміністратыўным арышце тэрмінам на 7 сутак. Такім чынам, на свабоду Алесь Каліта выйдзе 19 студзеня.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе: “У дадзеным выпадку ўлады паўтарылі апрабаваны сцэнар прэвентыўных затрыманьняў актывістаў па нейкіх сьпісах, цудоўна прадэманстраваны падчас прэзідэнцкіх выбараў. Затрыманьні праводзіліся таксама і ў рэгіёнах, толькі не зразумела, што яны спрабавалі прадухіліць на гэты раз. Калі гаварыць пра выпадак з Алесем Калітой, то гэта абсалютна незаконнае затрыманьне, пры гэтым з ужываньнем фізічнай сілы, а тое, што міліцыянты зьбівалі яго ў машыне, цалкам можна разглядаць як катаваньне. Я лічу, што тут ёсьць падставы зьвяртацца ў пракуратуру і ставіць пытаньне аб ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў ПМСП у сувязі з перавышэньнем іх службовых паўнамоцтваў”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования