Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


БХК: Выбары не адпавядалі міжнародным стандартам

15.01.2007.

Назіральнікі ад Беларускага Хельсінскага камітэту лічаць, што выбары ў мясцовыя саветы не былі больш дэмакратычнымі, чым прэзыдэнцкія.

Болей за 500 назіральнікаў ад БХК назіралі за выбарамі ў мясцовыя саветы, якія прайшлі ў Беларусі 14-га студзеня. 15-га студзеня праваабаронцы падсумавалі свае назіраньні. Галоўная выснова – выбары не адпавядалі міжнародным стандартам і нават прайшлі з парушэньнем беларускага выбарчага закону.

"Парушэньні ішлі ад самага пачатку. І на стадыі фармаваньня камісій, і рэгістрацыі кандыдатаў, і падчас агітацыі – усё не цалкам адпавядала і беларускаму праву і міжнародным стандартам", – паведаміў выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак. Але найбольш прэтэнзіяў у праваабаронцы да працэсу падліку галасоў. Ён прысутнічаў пры падліку галасоў на участку ў Сухараўскай акрузе № 27 Менска, але назіраньнем сваю місію назваць не бярэцца. "За дзесяць мэтраў ад назіральнікаў праводзіцца падлік, але камісія стаіць сьпінамі да нас – у мяне ёсьць фотаздымак – і нічога не бачна. Я падымаюся і кажу, што хачу паглядзець, я не зьбіраюся вам замінаць, але я хачу бачыць бюлетэні. Адразу выклікаюць міліцыянта і ён сядзіць побач са мной. А тым часам падлік галасоў працягваецца," - распавёў Радыё Свабодзе Алег Гулак.

Паводле падлікаў назіральнікаў на гэтай акрузе, выбары на ёй не адбыліся з-за малой яўкі выбарцаў, але ў выніковы пратаколе назіральнікі ўбачылі зусім іншыя лічбы. Іх просьбы пераправерыць лічбы былі адхіленыя – назіральнікам заявілі, што выбары ужо адбыліся.

“Тое, што па ўсёй Беларусі перамаглі некалькі незалежных кандыдатаў, нічога не мяняе. Гэта былі недэмакратычныя выбары, яны па-сутнасьці нічым не адрозьніваліся ад мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, спрацавала тая самая сыстэма фальшаваньня”, – мяркуе Алег Гулак.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования