Грамадскае аб'яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” патрабуе прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні прафесійных правоў журналіста Валерыя Шчукіна падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы
23.01.2007.
2 студзеня 2007 старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №52 Віцебска Ніна Шубіна ўручыла журналісту, які працаваў на ўчастку падчас датэрміновага галасавання і меў пры сабе пасведчанне прадстаўніка СМІ, ёй жа падпісаны дакумент, дзе ўказвалася, што рашэннем камісіі час прысутнасці В. Шчукіна на выбарчым участку абмежаваны адной гадзінай, – паведамляецца ў скарзе, якую накіраваў БАЖ пракурору Віцебскай вобласці.У лісце звяртаецца ўвага на тое, што дадзенае абмежаванне не прадугледжана законам. А ўчастковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 52 і яе старшыня парушылі сваімі дзеяннямі правы журналіста прадугледжаныя Законам аб друку і выбарчым кодэксам, паведаміла прэс-служба БАЖ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








