На прадпрыемствах Беларусі зарэзэрваваныя працоўныя месцы для асобаў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў, чые дзеці знаходзяцца на забесьпячэньні дзяржавы
25.01.2007.
Падчас прэс-канфэрэнцыі міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, ён адзначыў, што „усе гарвыканкамы і райвыканкамы падалі ў ворганы ўнутраных справаў інфармацыю аб наяўнасьці працоўных месцаў для такіх людзей”. На ягоную думку, нядбайныя бацькі атрымалі выбар — добраахвотна працаваць і кампэнсаваць дзяржаве выдаткі ці працаваць прымусова, пад арыштам. Сілавыя структуры ўпэўненыя, што у бліжэйшае паўгоду сітуацыя з бацькамі-алькаголікамі значна выправіцца, паведаміла Радыё Рацыя.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








