26 студзеня моладзевы актывіст Аляксей Шыдлоўскі аштрафаваны на 310 тысяч рублёў за расклейваньне налепак
29.01.2007.
Аляксей Шыдлоўскі быў затрыманы міліцыянтамі ў цэнтры Менску за расклейваньне налепак “Джынс – за свабоду” 8 студзеня. Моладзевага актывіста даставілі ў Партызанскі РУУС Менску, дзе склалі пратакол аб парушэньні Указу прэзідэнта № 31 аб добраўпарадкаваньні тэрыторыяў. Гэты ўказ прадугледжвае адміністратыўную адказнасьць за расклейваньне друкаваных матэрыялаў ў нявызначаных для гэтага месцах.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










