25 студзеня палітзьняволены Зьміцер Дашкевіч меў меў першае спатканьне з бацькамі ў калоніі
29.01.2007.
У Шклоўскай калоніі № 17 гэта была першая сустрэча быцькоў з моладзевым актывістам, асуджаным на 1,5 гадоў пазбаўленьня волі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт». Вячаслаў Дашкевіч паведаміў Радыё Свабодзе, што супрацоўнікі калоніі папярэджвалі Зьмітра, каб ён не размаўляў у часе спатканьня па-беларуску. У іншым выпадку яны пагражалі спыніць спатканьне датэрмінова.На спатканьні высьветлілася, што палітвязень атрымлівае далёка ня ўсе лісты, якія яму дасылаюць. Ягоныя бацькі таксама з 9 лістоў Зьмітра атрымалі толькі два.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










