Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У Беларусі з’явіцца новы закон аб абароне інфармацыі

09.03.2007.

Дэпутаты плануюць разгледзець на сесіі, якая неўзабаве адбудзецца, законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Ён паступіў у “парламент” з Савета міністраў, паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА намеснік старшыні “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Забалоцец.

У дакуменце вызначаюцца асновы дзяржаўнай палітыкі ў дадзенай сферы, усталёўваецца прававы рэжым інфармацыі, інфармацыйных рэсурсаў, статус суб’ектаў інфармацыйных стасункаў, сфармуляваныя мэты і меры абароны інфармацыі, правы і абавязкі яе ўладальнікаў і ўласнікаў праграмна-тэхнічных сетак. Паводле віцэ-спікера, новая заканадаўчая ініцыятыва папаўняе прававыя прабелы, якія тычацца парадку і ўмоў доступу грамадзянаў да адкрытай інфармацыі публічнага характару, інфармацыйнай бяспекі дзяржавы, грамадзянаў і арганізацый, абмену інфармацыяй, у тым ліку міжнароднага, а таксама адказнасці інфармацыйных пасярэднікаў.

У законапраекце зафіксавана, што грамадзяне і юрыдычныя асобы маюць права на атрыманне ад дзяржаўных органаў і арганізацый інфармацыі, якая непасрэдна закранае іх права, свабоды, законныя інтарэсы і абавязкі. Пры гэтым злоўжыванне правам на інфармацыю не дапускаецца. Яно не можа ўжывацца для гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, прапаганды вайны, гвалту і бязлітасці, абуджэння сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, здзяйснення іншых супрацьпраўных дзей. “Распаўсюджванне інфармацыі, якая робіць замах на маральнасць, гонар, годнасць, дзелавую рэпутацыю грамадзянаў і юрыдычных асоб, забараняецца”, – дадаў Забалоцец.

Згодна з дакументам кожны грамадзянін мае права на абарону інфармацыі аб сваім прыватным жыцці ад умяшання і кантролю з боку трэціх асоб, на тайну перапіскі, тэлефонных і іншых паведамленняў, на асабістую і сямейную тайну. “Абароне падлягае ўсялякая інфармацыя, – адзначыў Сяргей Забалоцец, – неправамернае выкарыстоўванне якой можа нанесці шкоду яе ўладальніку, карыстальніку або камусьці іншаму”. Для забеспячэння цэласнасці і захаванасці звестак, якія змешчаны ў дзяржаўных інфармацыйных сістэмах, законапраектам усталёўваюцца прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры абароны. Да іх, растлумачыў суразмоўца, адносяцца дамовы паміж уладальнікам інфармацыі і карыстальнікам, адмысловы рэжым допуску на тэрыторыі і ў памяшканні, дзе знаходзяцца матэрыяльныя носьбіты інфармацыі, сістэмы кантролю. “За парушэнне патрабаванняў заканадаўства вінаватыя будуць прыцягвацца да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці”, – канстатаваў Сяргей Забалоцец.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования