Зьмітра Дашкевіча пазбавілі права на амністыю
12.03.2007.
Адміністрацыя шклоўскай турмы вынесла палітвязьню Зьмітру Дашкевічу чацьвёртае папярэджаньне. Гэтым разам – за тое, што ён чытаў пасьля адбою. Палітвязень паведаміў аб гэтым сваім бацькам у лісьце, датаваным 5 сакавіка. Цяпер, паводле заканадаўства, у Зьмітра Дашкевіча няма шанцаў выйсьці на волю пасьля абвяшчэньня амністыі. Ён лічыцца злосным парушальнікам турэмнага рэжыму, які ня стаў на шлях выпраўленьня, паведаміла “Радыё Свабода”.Зьміцер Дашкевіч правёў за кратамі шэсьць месяцаў. Яго пакаралі паўтара гадамі зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








